На пажары ў Маскве загінула 17 чалавек (абноўлена)



Стала ведама, што ў шпіталі памерла яшчэ адна пацярпелая ад пажару. Што характэрна, усе 17 – загінулых – жанчыны, прычым пераважна маладыя дзяўчаты – грамадзянкі Кыргызстану.

***

16 чалавек загінулі на пажары, які адбыўся ў складскім памяшканні ў раёне Отраднае на паўночным усходзе Масквы, паведамілі «Интерфаксу» крыніцы ў праваахоўчых органах. Яшчэ чатыры чалавекі шпіталізаваныя.

Загінуўшыя паводле папярэдніх звестак – прыезжыя з краінаў СНД, дадалі суразмоўцы агенцтва.

Мэр расейскай сталіцы Сяргей Сабянін у сваім твітэры пацвердзіў, што ў выніку пажару на паўночным усходзе Масквы ёсць ахвяры, паабяцаўшы правесці расследаванне выпадку.

Паводле крыніцаў РИА Новости, пажар адбыўся на складзе па Алтуф’еўскай шашы. Склад належыць друкарні ААТ „Друкаваны экспрэс”. Плошча пажару складала каля 200 квадратных метраў.

Беларускае Радыё Рацыя