На Петралевіцкай гары ўсклалі кветкі сёстрам-непакалянкам



У суботу, 5 лістапада, на Петралевіцкай гары каля Слоніма, дзе пахаваны ахвяры Другой сусветнай вайны, каталікі Слоніма прыгадалі і ўсклалі кветкі і вянкі на магілы слонімскага езуіта Адама Штарка, а таксама непакалянак Марты Валеўскай і Евы Наішэўскай.

У міжваенны перыяд у Слоніме сёстры-непакалянкі трымалі школу для дзяцей і настаўніцкую семінарыю. У гады вайны сёстры дапамагалі галодным, вялі патаемнае навучанне, дапамагалі яўрэям. У ноч з 18 на 19 снежня 1942 года былі арыштаваны капелан кляштара — езуіт кс. Адам Штарк, настаяцельніца — сястра Марта (Валоўская) і лекарка і настаўніца гімназіі — сястра Ева (Наішэўская). 19 снежня яны былі расстраляны на Петралевіцкай гары каля Слоніма. 13 чэрвеня 1999 года папа Ян Павел II у ліку 108 мучанікаў, якія загінулі ад рук фашыстаў, іх кананізаваў.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара