На прыпынку ў Гомелі загарэўся тралейбус



У Гомелі 22 жніўня прыблізна у 6.30 на прыпынку „Інстытут „Гомельпраект” загарэўся тралейбус. Пра здарэнне паведамілі відавочцы ў сацыяльных сетках.

Падчас пажару назіралася моцнае задымленне вуліцы. Узгаранне змог патушыць кіроўца тралейбуса.

На прадпрыемстве „Гарэлектратранспарт” пакуль не каментуюць інцыдэнт.

У абласным упраўленні МНС адзначылі, што ратавальнікі не прыцягваліся да тушэння транспартнага сродку і ў цэлым сігнал пра пажар у тралейбусе не паступаў.

Пацярпелых у выніку здарэння няма, прычыны інцыдэнту высвятляюцца.

belapan.by