На роварах – без межаў



Пяць соцень подпісаў за спрошчанае перасячэнне беларуска-польскай мяжы сабралі актывісты кампаніі “На роварах без межаў” сумесна з польскімі калегамі. Грамадзяне падпісваліся пад зваротам у Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь і ў адпаведныя памежныя органы Польшчы, каб урэшце свабодна перасякаць мяжу дазволілі і раварыстам.

Расказвае адзін з галоўных каардынатараў кампаніі “На роварах без межаў” Уладзімір Красько:

– Подпісы збіраліся надзвычай лёгка, як у Польшчы, так і ў Беларусі. Некаторыя людзі ў Берасці нас ужо пазнавалі, бо мы не першы год займаемся гэтым пытаннем. Калі прааналізаваць водгукі на форумах пад гэтай навіной, то людзі вельмі прыхільна ставяцца да ідэі перасоўвання на роварах праз мяжу.

“З улікам таго, што мы плануем без-таварнае перамяшчэнне на роварах, то гэта з’яўляецца бяспечным з пункту гледжання кантрабанды ды іншых негатыўных з’яваў”, – падагульніў Уладзімір Красько.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота grodnonews.by