На сустрэчу з кандыдатам ад АГП у Бярозе прыйшлі толькі 5 чалавек



На сустрэчу з кандыдатам ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандрам Кабанавым у Бярозаўскай раённай бальніцы прыйшлі толькі пяць медыкаў. Большасць выбаршчыкаў пра яе не ведалі — на дошцы аб’яваў не было паведамлення. Тых, хто наважыўся прыйсці,  зафіксавалі намеснік начальніка ідэалагічнага аддзела Аляксандр Крагель і галоўны лекар бальніцы, старшыня мясцовай участковай выбарчай камісіі Нэлі Малейціна.

Гаворыць Аляксандр Кабанаў:

— Гэта адзін з найбольш яскравых доказаў таго, што ў краіне няма выбараў і доказ таго, што людзі не вераць, што нешта можна змяніць. Яны не вераць, што лічаць іх галасы, што іх меркаванне каму-небудзь цікавае. Таму яны не бачаць ніякіх перспектываў, не хочуць губляць свайго часу, каб глядзець гэтыя выступы дзе на кожным кажуць пра адно і тое ж, хадзіць на сустрэчы.

Прадстаўнікі місіі АБСЕ адзначылі факт, што на дошцы аб’яваў пра сустрэчу не было ні слова.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя