На трасе каля Астраўца 7-гадовы раварыст трапіў пад грузавік



Сямігадовы раварыст трапіў пад грузавік пад Астраўцом. Інцыдэнт адбыўся днём 27 красавіка. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

— На перакрыжаванні дзіця на ровары нечакана выехала з гравійкі на асфальтаваную дарогу проста перад грузавіком Volvo. Кіроўца аўтамабіля паспрабаваў сысці ад сутыкнення і выехаў на сустрэчную паласу, аднак не змог пазбегнуць наезду, – сказалі ў ДАІ.

У выніку ДТЗ дзіця атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і было шпіталізаваны.

tut.by