На цэнтральнай плошчы сталіцы паставілі навагоднюю елку



Год таму галоўная елка краіны стаяла на Кастрычнікай плошчы ў нацыянальным аздабленні.

Пакуль яшэ трымаецца ў сакрэце, у якім стылі будзе аформлена елка гэтым разам, але дакладна вядома, што вышыня яе 34 метры, а засвеціцца яна адразу 7 тысячамі агеньчыкамі.

Упершыню на елцы будзе бягучы радок, дзе размясцяцца навагоднія віншаванні. Акрамя таго, на плошчы ўстановяць два вялікія шары, якія будуць свяціцца, а 16 шароў меншага памеру развесяць на апірышчах.

Нагадаем, год таму ў Менску елку на Кастрычніцкай плошчы ўпрыгожылі нацыянальным арнаментам. Зрэшты, дызайнеры кажуць, што элементы арнаменту будуць выкарыстаны і гэтым годам.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара