На ўдзельнікаў пікета ў падтрымку Пальчыса складаюць пратаколы



У Менскім гарадскім судзе працягваецца суд над журналістам Пальчысам, вядомым пад псеўданімам «Джон Сільвер». Паседжанне праходзіць у закрытым рэжыме, пад вокнамі суда ўтварыўся стыхійны пікет салідарнасці.

0a1f5e8562733a68ffe947b1fcff4e8d3b61f34f7b8dfff038pimgpsh_fullsize_distr

«Міліцыя кантралюе кожнага, хто далучаецца да пікета,» — гаворыць сустаршыня Руху Салідарнасці «Разам» Алесь Макаеў:

— Да кожнага, хто далучаецца да пікету падыходзяць міліцыянты, участковыя і складаюць пратакол. Артыкул 23.34 частка 2 ці каліі чалавек першы раз на пікеце то першая частка, у кагосьці трэцяя.

«Але нягледзячы на пратаколы і мароз мы будзем стаяць, бо ведаем, што Эдуард чуе нашу падтрымку,» – дадаў Алесь Макаеў. Пасля завяршэння другога дня суда напрыканцы пікета адбылася патасоўка супрацоўнікаў унутраных органаў у цывільным з пікетоўцамі.

3dc105d56596c00f0d67c0aa0125439892e128c75185f0apimgpsh_fullsize_distr

Адна з удзельніц акцыі пачала здымаць на відэа аператара ў цывільным. У адказ на што, аператар, разам з супрацоўнікамі спецназу, паспрабаваў адабраць тэлефон у актывісткі. Пасля некалькіх хвілін штурханіны, абодва бакі разышліся. Канфлікт абышоўся без затрыманняў.

bb1caf631bdbb1b070fd3152562cfe9f32910a322a8127a96epimgpsh_fullsize_distr dfc316608268abe89d681691d840b8dca07678498927872b2fpimgpsh_fullsize_distr

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск