На вакзале ў Лунінцы гвалтоўна затрымалі актывіста



У Лунінцы на чыгуначным вакзале быў брутальна затрыманы маёрам лінейнага аддзела міліцы Аляксандрам Гнедзько сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Леанід Дубаносаў. Леанід Дубаносаў разам з сябрамі Віталем Каласюком і Аляксандрам Неўдахам мелі квіткі на цягнік у Пінск. Гнедзько паведаміў, што ўказанне аб затрыманні атрымаў ад мясцовага КДБ. Удалося запісаць момант затрымання Дубаносава:

У аддзеле міліцыі Лунінецкага РАУС затрыманых пратрымалі 20 хвілін і адпусцілі без складання пратаколаў. Гнедзько выбачыўся перад Леанідам Дубаносавым, тым не менш, ён будзе абскарджваць гэтае гвалтоўнае затрыманне.