На „Варшаўскім мосце” выяўлена граната?



У аўтадарожным пункце пропуску „Варшаўскі мост” у Берасці праводзілася эвакуацыя людзей з-за выяўлення прадмета, падобнага да гранаты Ф-1.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкама Ілья Помін, 19 сакавіка ў 17.44 у міліцыю паступіла інфармацыя ад памежнікаў пра выяўленне падазронага прадмета пры надглядзе рэйсавага аўтобуса Швайбург — Масква.

Рух у пункце пропуску быў прыпынены, 30 чалавек эвакуяваныя.

Сапёры, якія прыбылі на месца надзвычайнага здарэння, устанавілі, што гэта пластмасавы сувенір. У 18.47 рух транспартных сродкаў у пункце пропуску быў адноўлены.

Праводзіцца праверка.