На Віцебшчыне прайшлі выпускныя балі



Выпускныя балі адбыліся ў адукацыйных установах Віцебшчыны. Атрымалі атэстаты аб сярэдняй адукацыі і станцавалі свой апошні школьны вальс і адзінаццацікласнікі Глыбоччыны.

bal-4

Каля трохсот выпускнікоў Глыбоччыны разам з бацькамі, роднымі і сябрамі сабраліся на галоўнай плошчы горада, каб адзначыць свята і развітацца са школай, настаўнікамі і аднакласнікамі.

bal-5

Кажуць выпускнікі:

– Мы з Дзеркаўшчынскай школы. Збіраемся паступаць у Менск у медыцынскі. Нам тут вельмі спадабалася. Вельмі радая, што ў сваім класе сустрэла такіх людзей, што я іх ведаю. У той жа час, засмучаная, што, магчыма, не ўбачу іх, не буду з імі сустркакацца як раней.

– Я – са школы №2. У нашым класе 29 чалавек. Буду паступаць у Магілёў, у тэхналагічны.

– Усё спадабалася, са школай шкада развітвацца, але ж прыйдзецца.

Прагучалі апошнія званкі ў школах, здадзеныя экзамены, адбыліся выпускныя балі. А наперадзе ў выпускнікоў – здача цэнтралізаванага тэставання і паступленне ў ВУЗы, тэхнікумы і каледжы.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота аўтара