На волю выйшаў Ежы Грыгенча



У Гародні выйшаў на волю Ежы Грыгенча, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Пасля 13 дзён адміністрацыйнага зьняволеньня ён зрабіў некаторыя высновы, якімі падзяліўся з журналістамі, якія яго сустракалі разам са сваякамі. Кажа Ежы Грыгенча:

– Трэба працягваць змагацца за адмену „дэкрэта аб дармаедах”, а пасля будзем бачыць, што рабіць далей. Вельмі шмат цікавага даведаўся, як абыходзяцца з людзьмі ў зняволенні. На вуліцу пачалі выводзіць толькі пасля таго, як я стаў патрабаваць. У камерах – антысанітарыя. Міліцыянты да нас ставіліся нармальна. Некаторыя спачувалі нам, увогуле, адносіліся па-людску.

Адміністрацыйны арышт яшчэ працягваецца для трох актывістаў акцыі супраць „дэкрэту аб дармаедах”: Сяргея Верамеянкі, Аляксандра Лаўрэнцьева і Эдварда Дмухоўскага.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара