На вуліцах Гародні з’явіліся аўтаматы з газіраванымі напоямі



На вуліцах Гародні з-за спёкі пачалі з’яўляцца аўтаматы з газіраванымі напоямі.

Аўтаматы вельмі падобныя на савецкія, у якіх раней за тры капейкі можна было набыць ліманад, а за адну капейку проста газіраваную ваду.

Для многіх гарадзенцаў такія прылады вельмі нагадваюць савецкае мінулае.

 – Гэта класна, гэта ўспаміны маладосці, дзяцінства, юнацтва, калі праўда не за пяць рублёў, а за тры капейкі можна было папіць вады.

– Добрыя аўтаматы, вада смачная, з розным смакам.

– Аўтаматы гэтыя – вельмі добрая справа, яны навяваюць настальгію па нашым мінулым, па гэтых аўтаматах, якія стаялі на кожным рагу.

 

У савецкім мінулым ў такіх аўтаматах, што стаялі каля кожнай крамы можна было атрымаць толькі адзін-два гатункі ліманаду, а сучасныя аўтаматы, што ужо з’явіліся ў гарадзенскім парку Жылібера ці на пешай вуліцы Савецкай прапануюць ажно чатыры віды розных напояў.

 Беларускае Радыё Рацыя