На выбарах менчукі „праелі” 900 тысяч даляраў



У Менску на сельскагаспадарчых кірмашах, якія прайшлі падчас прэзідэнцкіх выбараў, рэалізавана прадукцыі на 13,5 мільярдаў рублёў або на 900 тысяч даляраў. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынка Мінгарвыканкама.

Удзел у кірмашах прынялі 526 суб’ектаў гаспадарання. Прадалі 312 тонаў садавіны і гародніны, 12 тонаў мяса і каўбасаў, 9 тонаў рыбы і рыбапрадуктаў, а таксама 19 тонаў іншай харчовай прадукцыі.