На якое жытло можа разлічваць шматдзетная сям’я?



У часы, калі Расея шчодра субсідавала беларускую эканоміку, улады нашай краіны абяцалі бясплатныя кватэры пасля нараджэння трэцяга дзіцяці.

дзеці

Фота sputnik.by

На якое жытло можа сёння разлічваць сям’я з трымя дзецьмі, распавядае Алеся Сівіцкая:

Дзяцей ужо трое, калісьці гэта было сапраўды так, трэцяе дзіцяці – гэта кватэра. Напэўна шмат стала трэціх, таму зараз здаецца з пяці пачынаецца. На пяць мы дакладна не збіраемся, дзіця нараджалі не дзеля кватэры, а для сябе. Выратоўвае хутар, які ёсць, там дзеці могуць пабегаць, а мы можам адпачыць.

Нараджэнне трэцяга дзіцяці ў беларускай сям’і дае на сёння мінімальныя ільготы. Гэта бясплатнае харчаванне школьнікам, змяншэнне напалову платы за падручнікі і навучанне ў школьных гуртках.

Беларускае Радыё Рацыя