На змену моцным маразам неўзабаве прыйдзе адліга



У выходныя маразы ў Беларусі ўзмоцняцца, а ўжо з 25 студзеня рэзка пацяплее, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

«У выходныя маразы ўзмоцняцца, але будзе ціха і спакойна. Умовы надвор’я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай вільготнай паветранай масе», — адзначыў сіноптык.

23 студзеня ў асобных раёнах невялікі снег. Месцамі слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 15—22°С, пры праясненнях мінус 23—27°С, максімальная днём мінус 8—13°С, месцамі мінус 14—17°С; па паўднёвым захадзе ноччу мінус 9—14°С, днём мінус 4—7°С.

У Менску без істотных ападкаў. Месцамі па горадзе слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы 1—6 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 18—20°С, максімальная днём мінус 11—13 ° С.

У нядзелю, 24 студзеня, ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём па паўночна-заходняй палове кароткачасовы снег. Месцамі туман, шэрань, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 18—25°С, пры праясненнях мінус 26—28°С, максімальная днём мінус 8—15°С; у заходніх раёнах ноччу мінус 10—17°С, днём мінус 3—7°С.

У Менску пад вечар магчымы кароткачасовы снег. Месцамі па горадзе слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы 1— 6 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 22—24°С, максімальная днём мінус 8—10°С.

«Пачынаючы з панядзелка надвор’е пачне рэзка мяняцца. Уладу над ім возьме Атлантыка, і ў Беларусь пачне паступаць больш цёплая і вільготная паветраная маса, што прывядзе да павышэння тэмпературы паветра. Усталюецца сырое, ветранае надвор’е», — паведаміў спецыяліст.

У панядзелак, 25 студзеня, часам снег, па захадзе мокры снег, наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад мінус 3°С па захадзе да мінус 17°С па ўсходзе краіны, максімальная днём мінус 5 — плюс 2°С, па ўсходзе да мінус 9°С.

У Мінску часам снег. Месцамі па горадзе слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы 1—6 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 8—10°С, максімальная днём мінус 1—3°С.

26 студзеня, у аўторак, ноччу месцамі кароткачасовы снег, днём на большай частцы тэрыторыі снег, у паўднёва-заходніх раёнах ападкі (мокры снег, дождж), туман, галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 1—7°С, па паўночным усходзе мінус 8—15°С; максімальная днём мінус 5 — плюс 2°С, па паўночным усходзе да мінус 8°С.

БелаПАН