Набліжаюцца пятыя ўгодкі Плошчы



19 снежня 2010 года пасля прэзідэнцкіх выбараў у Менску адбыліся масавыя пратэсты.

5635_640

Экс-палітвязень Мікалай Статкевіч прызнае, што менавіта ён прапанаваў прайсці шэсцем па праспекце Незалежнасці ад Кастрычніцкай плошчы да Дома ўраду, але заставацца там усім натоўпам не планавалася: толькі ўстанавіць намёты і прайсці назад па праспекце.

— Там доўга заставацца нельга было. Я спрабаваў скарыстацца тэхнікай іншага кандыдата, але мяне там ганялі за мікрафонам. Мікрафон на шнуры. Я на адной назе запаўзу на гэты помнік па яго, а яны ўніз перадаюць. Я двойчы злазіў, бачу баяцца хлопцы, што я вазьму мікрафон і скажу, што я лепшы кандыдат, чым іхны. А я хацеў сказаць: «Людзі, зараз пойдзем туды». А потым, пасля першага ўдару ў дзверы, ужо нельга было людзей адводзіць, бо было б успрынята так: «Ага, пабілі гэтыя дзверы, але штурмам не ўзялі, значыць ідуць штурмаваць рэзідэнцыю».

 

Многія маніфестанты падчас Плошчы-2010 былі жорстка збітыя спецназам. Сотні людзей былі затрыманыя і трапілі за краты, у тым ліку і сам кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, які выйшаў на волю толькі сёлета ў жніўні.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя