Начны пажар на “Нафтане”



Каля трэцяй гадзіны ночы на тэрыторыі наваполацкага прадпрыемства «Нафтан» адбыўся пажар.

Як інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці, падчас правядзення пусканаладачных работ загарэлася калона тэхналагічнай устаноўкі. Узгаранне ліквідавалі ратавальнікі. Тэхналагічны працэс прадпрыемства не быў парушаны. Прычына здарэння высвятляецца.

Фота tut.by