Бабруйскія ўлады падрыхтаваліся да «маршу недармаедаў»



У нядзелю, 12 сакавіка ў Бабруску запланаваны чарговы”марш недармаедаў”. У ноч з 10 на 11 сакавіка былі затрыманыя як мінімум чатыры бабруйскія актывісты: кінарэжысёр Максім Буйніцкі, Аляксей Раманаў, Максім Лубінскій ды Вольга Аўдзейчык.

Пра сваё затрыманне рэжысёр Максім Буйніцкі паспеў паведаміць у Фэйсбуку:

Задержали на Лынькова, везут в Первомайский отдел милиции.

Posted by Maxim Neafit Bujnicki on Freitag, 10. März 2017

Пакуль што ні з кім з затрыманых сувязі няма

 Кажа старшыня мясцовай філіі прафсаюза РЭП Галіна Смірнова:

Уначы, каля 3-й гадзіны мне пазваніў малады чалавек і сказаў, што  затрымалі разам з дзяўчынай. Я спытала: за што? Ён адказаў, што не ведае. Відаць ён не можа адкрыта гаварыць. Раніцай я даведалася, што яшчэ двое затрыманых у Першамайскім раёне, сталі вядомыя прозвішчы, а таксама стала вядома, дзе яны знаходзяцца. Іх затрымліваюць і адпраўляюць у ізалятар часовага ўтрымання да панядзелка. У Ленінскім раёне яшчэ знаходзіцца хлопец Максім. Улады адсякаюць актыўных маладых людзей, каб яны не маглі ўдзельнічаць у акцыі.

Галіна Смірнова і іншыя мясцовыя актывісты спрабуюць атрымаць інфармацыю непасрэдна ад прадстаўнікоў Першамайскага і Ленінскага РАУС. Дзверы Ленінскага РАУС увогуле зачыненыя. Супрацоўнік, які выйшаў з будынку, сказаў, што „там нікога няма на першай змене”.

Па інфармацыі мясцовых актывістаў затрыманых бабруйчан будуць судзіць у панядзелак, зараз яны знаходзяцца ў раённых аддзяленнях міліцыі. Такім чынам улады наўмысна абмежавалі іх удзел у „маршы недармаедаў”.

Апроч таго плошча, дзе плануецца мітынг, часткова абнесена металічным плотам. Прадстаўнік камунальнай службы спачатку сказаў, што не ведае навошта загарадзілі плошчу, але пасля тэлефоннай размовы запэўніў, што з самай раніцы ў нядзелю там будуць рамантаваць прыступкі каля манумента.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара