Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў Берасці



З паўсотні гандлёвых кропак разгарнулася каля Калгаснага рынку ў Берасці з нагоды 8 сакавіка. Берасцейцы актыўна рыхтуюцца да свята, нягледзячы на складаную эканамічную сітуацыю ў краіне. Гандляры адзначылі, што жыхары гораду не шкадуюць грошай на стварэння свята:

– Прадаем цюльпаны, кошт у асноўным 1.80 руб. Меншыя па 1.50. Прыгожыя кветкі – ёсць ружовыя, пунсовыя, жоўтыя, белыя.

– Кошт кветкі залежыць ад яе вышыні. Кароткія – па рублю. А чым вышэй – тым кошт большы. Ёсць кветкі ў кошыках – 9 рублёў. Мужчыны і жанчыны купляюць пароўну.

Самыя танны падарунак – гэта цюльпан, які можна набыць прыкладна за два рублі. Самы дарагі – гэта кошыкі з кветкамі, цана на якія дасягае пяцідзесяці рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце