Насельніцтва Гарадзеншчыны працягвае скарачацца



Амаль на паўтары тысячы чалавек скарацілася насельніцтва Гарадзенскай вобласці на працягу года. У рэгіёне па-ранейшаму колькасць народжаных саступае колькасці памерлых. Паводле дадзеных абласнога статыстычнага ўпраўлення, адмоўная прапорцыя складае 629 чалавек. Высокая смяротнасць насельніцтва абумоўлена перад усім празмерным спажываннем алкаголю і тытуню, што ў сваю чаргу выклікае анкалагічныя і сардэчныя захворванні – галоўныя прычыны смяротнасці на Гарадзеншчыне, – лічыць прафесар Віктар Сняжыцкі:

– У цэлым для насельніцтва краіны распаўсюджанасць гэтага дастаткова высокая. Калі ўсё гэта падлічыць і вызначыць, то церпяць шмат людзей. У першую чаргу трэба правесці мадыфікацыю вобразу жыцця. Выключыць спажыванне алкаголю. А таксама трэба пазбягаць стрэсаў, хаця апошняе найбольш складана выканаць.

Колькасць насельніцтва Гарадзенскай вобласці складае 1 мільён 51 тысячау чалавек. Занепакоенасць медыкаў выклікае і той факт, што вялікая колькасць насельніцтва зыходзіць з жыцця ў працаздольным узросце. Прычым, пераважная колькасць – гэта мыжчыны.

Беларускае Радыё Рацыя