„Наш дом” – супраць забарон на прафесіі для жанчын



Правы кабетаў. У Беларусі да гэтага часу карыстаюцца спісам забароненых для жанчынаў прафесіяў, складзеным яшчэ ў 1932 годзе. Забарона ўведзена, як паведамляе Міністэрства працы, «у мэтах паляпшэння працы жанчынаў, занятых у народнай гаспадарцы, і аховы іх здароўя». Апошнім разам спіс пераглядаўся ў 2014 годзе – былі знятыя абмежаванні на ўжываньне працы жанчын на шэрагу работ у горназдабыўной прамысловасці, – адзначае кіраўнік кампаніі “Наш дом”, якая змагаецца за скасаванне спісу забароненых для жанчынаў прафесій, Вольга Карач.

– Жанчыны не маюць права мыць шкло на вышыні, і яблыкі таксама не маюць права збіраць вышэй за 1 м 30 см. Жанчыны не могуць працаваць авіямеханікамі, машыністамі брыкетнага прэса, машыністамі экскаватра, лесаруба і г.д. Зразумела, што гэта складаныя прафесіі. Але, на погляд “Наша дома”, нам вельмі важна, што паляпшаюцца ўмовы працы. І гэтыя ўмовы працы паляпшаюцца і для мужчынаў, і для жанчынаў.

56cc0ad

b05335

Ідэя кампаніі, каб скасаваць спіс забароненых прафесіяў «252+1», нарадзілася 7 сакавіка 2013 года. З таго часу спіс скараціўся — цяпер у ім 186 прафесіяў. Аднак, паводле Вольгі Карач, трэба дамагацца, каб гэты спіс быў скасаваны цалкам.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя