Наталка Бабіна атрымала медаль “25 гадоў незалежнасці Украіны”



Пяцёх беларускіх грамадзянаў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўзнагародзіў медалём “25 гадоў незалежнасці Украіны”. Сярод іх і старшыня Таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў Наталка Бабіна.

Дзякуй за віншаванні. Гэта такі знак, які паказвае, што намаганні таго пласту незалежнага беларускага грамадства, да якога я адношуся ва Украіне, заўважаныя. То бок, украінская дзяржава заўважае тыя намаганні беларускіх інтэлектуалаў, беларускіх пісьменнікаў і журналістаў, якія накіраваны на дапамогу і супрацу з Украінай, і цэніць іх. Ёсць разуменне таго, што толькі сумеснымі намаганнямі – беларускімі і ўкраінскімі – можам дамагчыся, каб не быць паглынутымі “рускім светам”. 

Таварыства ўкраінскай літаратуры, якое ачольвае Наталля Бабіна, другі год запар выдае літаратурны альманах “Справа”, дзе змяшчаюцца мастацкія тэксты на беларускай, украінскай, рускай мовах і на берасцейска-пінскіх гаворках.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота rebis.com.pl