Візавыя цэнтры часова прыпынілі работу



Візавыя цэнтры ў Беларусі часова прыпынілі прыём дакументаў.

Віза

Прычына — новыя правілы правядзення валютных аперацый, прынятых Нацбанкам. Гэты дакумент сёння ўступіў у сілу, паведамляе news.tut.by.

Сярод іншага, ён забараняе пасярэднікам браць з кліентаў консульскі збор у еўра або далярах, як гэта было раней. Усе разлікі – выключна ў беларускіх рублях,

У прыватнасці, у візавым цэнтры Літвы ў Менску зараз не прымаюць дакументы і вырашаюць пытанне консульскага збору. Тое ж самае – у візавых цэнтрах Гішпаніі і Грэцыі па ўсёй рэспубліцы. Раней візавыя цэнтры прымалі ад кліентаў сэрвісны збор за паслугі ў рублях, а консульскі збор – у замежнай валюце.