Наўскі тыдзень на Бярозаўшчыне



Традыцыя адзначаць у чацвер пасля Вялікадня памінанне памерлых засталася ў самай дальняй вёсцы гэтага раёна – Лясковічы. Гэтым разам сабралася шмат людзей, якія прыехалі з розных куткоў Беларусі, каб прыняць удзел у панехідзе, якую правёў айцец Сяргей з Чарнякаўскай царквы:

–  Няхай Гасподзь супакоіць іх душы. Вечная ім памяць, вечны супакой.

–  Традыцыя такая. Кожны год сюды прыязджае бацюшка.

–  Такі звычай – дзень памяці памерлых.

–  Прыязджаюць, каб наведаць родных, сустрэцца, прыбраць магілы. Бо як мы будзем адносіцца да сваіх родных, так і нашы дзеці будуць ставіцца да гэтага.

Жыхары Лясковіч лічаць, што з часам наведванне могілак у Наўскі чацвер можа знікнуць. Яго заменіць Радаўніца, якую зрабілі выходным днём і ёсць лепшая магчымасць прыехаць ляскоўцам, што не  жывуць у вёсцы, для наведвання родных магіл.

Беларускае Радыё Рацыя