Наваполацкія актывісты змагаюцца за экалогію



Наваполацкія актывісты змагаюцца за паляпшэнне навакольнага асяроддзя. Нават па афіцыйных дадзеных, Наваполацк з’яўляецца самым забруджаным горадам Беларусі. Узровень прамысловых выкідаў перавышае дапусцімы ўзровень у разы.

Зміцер Салаўёў

Быў праведзены круглы стол, арганізаваны праваабаронцам праваабарончага цэнтра „Вясна” Зміцерам Салаўёвым. На якім прысутнічалі прадстаўнікі завода “Нафтан”. Можна адзначыць, што пачалася важная работа па захаванню здароўя навапалачан, кажа праваабаронца:

– Мы ведаем, што ёсць агромністы экалагічны падатак, які плаціць завод “Нафтан”. Згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, вялікую частку пакідаюць на месцах для вырашэння экалагічных пытанняў. Пэўная частка ідзе ў вобласць і ў рэспубліку, хаця пакутуюць усё ж такі навапалачане. Трэба прапаноўваць уводзіць імператыўную норму, каб увесь экалагічны падатак заставаўся ў Наваполацку і выкарыстоўваўся на мадэрнізацыю ачышчальных збудаванняў і таксама на такія рэчы, як змяншэнне наступстваў.

Паводле праваабаронцы Зміцера Салаўёва, кампанія па барацьбе за чысты Наваполацк толькі пачынаецца.

p1090859

Актывісты будуць дамагацца аднаўлення лабараторыі, якая будзе даследаваць выкіды шкодных прадпрыемстваў у поўным аб’ёме, чаго няма зараз, а таксама ўзнаўленне алергацэнтра.

Беларускае Радыё Рацыя