Навукоўцы прыдумалі, як зарадзіць смартфон за некалькі секунд



Навукоўцы з універсітэту Цэнтральнай Флорыды распрацавалі новы працэс стварэння гнуткіх суперкандэнсатараў, якія дапамогуць зараджаць смартфоны за некалькі секунд, паведамляе Phys.org.

Па словах даследнікаў, замяніўшы акумулятар смартфона на суперкандэнсатар, карыстальнік зможа цалком наладаваць гаджэт на некалькі секунд, а паўторная зарадка не спатрэбіцца цягам тыдня. Ёмкасць суперкандэнсатара захоўваецца цягам 30 тысяч цыклаў зарадкі.

Кандэнсатары складаюцца з мільёнаў нанамятровых правадкоў, пакрытых адмысловымі абалонкамі. Хуткае ладаванне забяспечвае высокаправодны сардэчнік. Раўнамернае пакрыццё двухмерных матэрыялаў забяспечвае вялікую колькасць і шчыльнасць энергіі.

Беларускае Радыё Рацыя