Навукоўцы прыраўнялі бяссонніцу да фастфуда



Навукоўцы медыцынскага цэнтра Седарс-Сінай выявілі, што ўсяго адна бяссонная ноч можа прынесці столькі ж шкоды арганізму, колькі паўгода злоўжывання тлушчамі. І тое, і іншае ў роўнай ступені зніжае талерантнасць арганізма да глюкозы і вядзе да дыябету. Пра гэта піша выданне N+1 са спасылкай на сустрэчу Таварыства па атлусценні (The Obesity Society), якая адбылася ў Лос-Анджэлесе.

Байцоўскі клуб

Кадр з фільма „Байцоўскі клуб”

Па іх словах, як толькі канцэнтрацыя ўтрымання ў крыві глюкозы падымаецца вышэй звычайнага ўзроўню, клеткі выкідваюць гармон інсулін у кроў, тым самым стымулюючы паглынанне глюкозы і назапашванне цукру ў выглядзе тлушчаў. Гэты працэс вядзе да набору залішняй вагі, да парушэння метабалізму глюкозы і тлушчаў, а таксама да развіцця цукровага дыябету 2 тыпу.

Навукоўцы выкарысталі глюкозаталерантны тэст, які замярае ўтрыманне цукру ў крыві, на сабаках. Яны правяралі жывёл перад сном і пасля яго, а таксама пасля цалкам бяссоннай ночы. Затым сабак саджалі на перанасычаную тлушчамі дыету і пасля шасці месяцаў зноў праводзілі тэст.

У выніку аказалася, што ўсяго адна бяссонная ноч зніжала талерантнасць да глюкозы ў жывёл на 33%, а паўгода фастфуду – на 22%. Тым самым аўтары паказалі на агульнасць механізму шкоднага ўздзеяння бяссонніцы і тлустай ежы. Аднак у чым менавіта ён складаецца – пакуль незразумела.

tvrain.ru