Навукоўцы вылечылі мышэй ад дэпрэсіі штучнымі ўспамінамі



Група нейрафізіёлагаў з MIT, якімі кіруе нобелеўскі лаўрэат Сусуму Тонегава, змагла пры дапамозе штучных успамінаў вылечыць мышэй ад наступстваў хранічнага стрэсу і дэпрэсіі, піша N + 1,спасылаючыся на апублікаваную ў Nature працу.

IMG_8167_2

Даследчыкі далі мышам-самцам пабыць пэўны час з самкамі, вылучыўшы пры гэтым патэрны нейронавых ансамблей, якія актывуюцца падчас знаходжання. Сексуальныя паводзіны з’яўляюцца традыцыйнай формай заахвочвання, якая фармуе прыемныя ўспаміны.

Пасля гэтага самцоў на дзесяць дзён змясцілі ў клеткі-„ціскі”, якія цалкам фіксавалі рух мышэй. Гэта прывяло да з’яўлення хранічнага стрэсу і фрустрацыі. Праз тыдзень знаходжання ў такой клетцы самцы гублялі цікавасць да простых задавальненняў. Напрыклад, ім прапаноўвалася звычайная вада і падсалоджаная. Мышы заўсёды аддаюць перавагу салодкай, аднак у гэтым выпадку яны выбіралі першую, якая траплялася.

Таксама мышы гублялі „волю да супраціву”. Іх падымалі за хвост і яны не спрабавалі вырвацца. Гэтыя сімптомы характэрныя і для чалавека, які знаходзіцца ў стане дэпрэсіі.

Навукоўцы актывавалі святлом тыя нейроны, якія захоўваюць успаміны пра праведзены час з самкамі. Негатыўныя сімптомы атрымалася купіраваць у лічаныя хвіліны. Для доўгачасовага паляпшэння добрыя ўспаміны трэба актываваць больш за два разы на дзень за тыдзень. Адзначаецца, што падчас эксперыменту мышам не актывавалі цэнтры задавальнення або тыя, якія звязаны са станоўчымі эмоцыямі.