Навуковая канферэнцыя пра палітычны і культурны супраціў у часы СССР



15-16 траўня у Менску адбываецца Чацвёртая Міжнародная канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера” пад назвай “Па-за савецкім канонам: палітычны супраціў, акадэмічная і мастацкая аўтаномія ў познесавецкі перыяд (1960-80-я гг.)”.

Удзел у канферэнцыі прымаюць больш за 40 спецыялістаў з Беларусі ды іншых краін рэгіёну – Польшчы, Літвы, Украіны, Расіі, Швецыя.

Канферэнцыя адбываецца ў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі, у якой адначасова адбываецца мастацкая выстава, прысвечаная 25-ці годдзю Саюдзіса.

У межах канферэнцыі запланаваныя дзве публічныя дыскусіі – “Ці былі ў Беларусі дысідэнты?” (15 траўня, 18.30, галерэя Ў) і “Ці паўплывалі нацыянальна-культурныя рухі 1980-х гадоў на ўтварэнне незалежнай Беларусі?” (16 траўня, 14.00, галерэя Ў). Удзел у дыскусіях вольны.

Беларускае Радыё Рацыя