Назіральнікі супраць “Гродзенскай праўды”



Цэлая серыя артыкулаў, прысвечаная праўладным прэтэндэнтам у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, публікуецца ў “Гродзенскай праўдзе” – цэнтральным друкаваным органе вобласці. Агітацыйная кампанія яшчэ не пачалася, таму такія дзеянні газеты недапушчальныя. На думку назіральніка ад Беларускага Хельсінкскага камітэта Рамана Юргеля ў Гародні, такія публікацыі ставяць у няроўныя ўмовы будучых кандыдатаў, бо пра апазіцыйных – ані слова на старонках газеты.

– Такая ёсць палітычная тэхналогія, каб уздзейнічаць на выбаршчыкаў. Так як гэтыя людзі вылучаюцца і па розных акругах вобласці – Шчучынскай, Слонімскай, Смаргонскай, – гэта сігнал мясцовым чыноўнікам, што гэтыя людзі ідуць у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, а таксама сігнал выбаршчыкам, за каго правільна будзе прагаласаваць.

Скарга на незаконныя дзеянні рэдакцыі „Гродзенскай праўды” накіравана ў Цэнтральную выбарчую камісію ўжо два тыдні таму. Але, як стала вядома, гэтая камісія перанакіравала скаргу для разгляду Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі. Разгляд скаргі мае прайсці 3 жніўня. Паводле назіральніка Рамана Юргеля, падобная схаваная рэклама існуе і ў некаторых раённых газетах.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара