Не Дэкрэту №3: на Берасцейшчыне ствараюць групы актывістаў



У Берасці створана першая група актывістаў. Яе дзейнасць будзе скіраваная на адмену Дэкрэта пра дармаедаў ды на вырашэнне іншых праблем у краіне. Група будзе праводзіць работу з людзьмі паводле ўзгодненага плану, і нягледзячы на перашкоды, якія чыніць улада. Гаворыць сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў з Бярозы:

— Тая кавярня, дзе павінна была адбыцца сустрэча, аказалася закрытай. Хоць мы не тэрарысты і не крымінальнікі і не плануем дзяржаўнага перавароту. Прста звычайныя грамадзяне краіны. Мы маем права прыйсці у любое месца, пасядзець, пагутарыць.

Па словах Кабанава, было аператыўна знойдзена іншае месца. Стварэнне адмысловых групаў з актывістаў працягнецца таксама ў Баранавічах, Бярозе, Кобрыні, Івацэвічах і іншых гарадах вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя