Неўзабаве на вуліцах Менску з’явіцца электробус



У канцы году ў беларускай сталіцы выйдзе на маршрут першы электробус. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксандр Шышко:

– Літаральна прыканцы году на вуліцах Менску з’явіцца новы від транспарту – электробус. Гэта экалагічны від транспарту. «Белкамунмаш» выпусціў гэты автобус. Мы зараз рыхтуем нарматыўную дакументацыю. І з гэтага толькі пачынаем.

645859_1000

«Белкамунмаш» будзе выпускаць электробусы сумесна з Кітаем. Паводле Аляксандра Шышко, пасля засваення электрычным грамадскім транспартам сталіцы, электробусы з’явяцца і ў іншых гарадах Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя