Невядомы паведаміў, што Сяргея Пальчэўскага засудзілі да трох сутак



У менскім спэцпрыёмніку ў маці прынялі перадачу для маладафронтаўца Сяргея Пальчэўскага, аднак не паведамілі пра сына ніякай інфармацыі.

Лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч распавёў, што маці Сяргея патэлефанаваў невядомы, які нібыта быў разам з Пальчэўскім у ізалятары. Невядомы паведаміў, што Сяргея засудзілі толькі на трое сутак арышту, а не на дзесяць.

Заўтра пойдзе адвакат да Сяргея, каб пра ўсё даведацца. З такім раней не сутыкаліся, каб нават родным адмаўляліся даваць інфармацыю, за што чалавек сядзіць і на колькі дзён», — сказаў Зміцер Дашкевіч. 

Напярэдадні паплечнікі Сяргея Пальчэўскага паведамілі, што яго арыштавалі на дзесяць сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. 15 дзён актывісты трымалі абарону Курапацкага народнага мемарыялу ад распачатай будоўлі пяціпавярховага офіснага будынку. Будаўніцтва прыпынілі, забудоўшчыкі ад пляцоўкі адмовіліся.