Незалежнага журналіста зноў выклікаюць у суд



У Буда-Кашалёўскі РАУС выклікаюць журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага.  У канцы снежня ён быў у гэтым раённым цэнтры, дзе па просьбе мясцовых жыхароў здымаў відэа пра праблемы на масласырзаводзе, працаўнікоў якога адправілі ў адпачынак за свой кошт. Потым відэа было выкарыстана ў сюжэце тэлеканала «Белсат».

Напярэдадні Кастусю Жукоўскаму патэлефанаваў участковы інспектар, які запрасіў яго яшчэ раз наведаць Буда-Кашалёва, але гэтым разам для складання пратакола:

— Па-першае я адразу сказаў супрацоўніку міліцыі, які мне тэлефанаваў, штоя не збіраюся ехаць на складанне пратакола, бо ў насамрэч там законнага няма нічога. А па нейкіх панятках — гэта не да мяне. Гэта зразумела ўсім, і яму ў тым ліку. Ён жа не па сваёй добрай волі гэтыя матэрыялы «маляваў», яму патэлефанавалі і сказалі скласці пратакол. Гуляць па нейкіх правілах і марнаваць свой час і грошы я не збіраюся і не паеду. Я лічу сённяшнюю ўладу злачыннай, бо ўладу яны захапілі незаконна і таму жывуць не па законе. А калі ўсё па-панятках, дык я туды не паеду і ўсё.   

  

Толькі на мінулым тыдні, суд аштрафаваў жукоўскага на 30 базавых велічынь.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя