Новая гарадзенская мода: мятлікі з беларускім арнаментам



Гарадзенскія майстры, што робяць аксесуары і ўпрыгожанні ўводзяць моду на беларускасць. Ужо карыстаюцца попытам завушніцы з беларускім арнаментам і розныя рэчы са скуры, на якіх ёсць беларускія нацыянальныя малюнкі: Пагоня, альбо бел-чырвона-белы сцяг.

Новым крокам у такой модзе з’яўляюцца мятлікі з нацыянальным арнаментам, якія робіць гарадзенскі майстар Weronika Beze Bazina:

– Мятлікі ў беларускім стылі цяпер большым попытам карыстаюцца сярод моладзі. Хоць дарослыя таксама ў мяне куплялі, але літаральна па некалькі штук. Чаму я пачала рабіць мятлікі ў беларускім стылі? Бо мы жывем у Беларусі і трэба неяк падтрымліваць сваю краіну. І гэта ў новым сезоне будзе модна.

Народны майстар спадзяецца, што падобныя рэчы змогуць зацікавіць не толькі жыхароў Гародні, і што гэта стане модным і ў іншых гарадах Беларусі.

3

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня