Новая настольная гульня – “Уладар Цмокаў”



Каманда гарадзенскіх аўтараў стварыла новую беларускую настольную гульню пад назвай “Уладар Цмокаў”.

Сярод аўтараў – стваральнік знакамітай гульні “Паўстанцы” Антось Янкоўскі:

– Гэта дзіцячая настольная гульня – на ўвагу, на хуткасць, на рэакцыю. Увогуле легенда гульні ў тым, што раней чалавек прыручыў не сабаку, не ката, а перш за ўсё гэта быў цмок. І самым выбітным лічыўся той, хто валодае пяццю цмокамі. І дзецям трэба змагацца за права валадарыць пяццю цмокамі раней астатніх гульцоў. Гульня доўгі час распрацоўвался, былі невялікія затрымкі – з друкам, з паперамі і сертыфікатамі.

Першая прэзентацыя “Уладара Цмокаў” адбудзецца ў Гародні 28 жніўня.

Беларускае Радыё Рацыя