Няма супакою мёртвым на Вайсковых могілках у Менску



Вайсковыя могілкі ў Менску існуюць з 19-га стагоддзя, тут пахавана шмат вядомых людзей – пісьменнікаў, кампазітараў, палітыкаў, вайскоўцаў. Але таксама і шмат шараговых гараджанаў-менчукоў. Па магілах і надпісах на помніках можна вывучаць гісторыю горада: даты, эпітафіі, імёны.  DSC00412

Трапіўшы на Вайсковыя могілкі разумееш, што Менск – горад з традыцыямі. Калі горад пачалі актыўна засяляць вяскоўцы, у Менску была сфармаваная непаўторная гарадская культура.

Але цяпер на старых магілах ёсць абвесткі, якія папярэджваюць (каго – не зусім зразумела) пра дэмантаж.    DSC00426

На фота: Абвестка з пагрозай дэмантажу. 

DSC00425

На фота:  Вельмі часта надпісы з пагрозай дэмантажу ёсць і на магілах, якія зусім не выглядаюць „ветхімі”.

DSC00430

На фота: Напэўна, не захаваецца пасля чарговай інвентарызацыі і кранальная магіла Гоганькі Усціновіча, які нарадзіўся ў Менску ў 1936 годзе, а памёр у 1938. Знаходзіцца яна каля царквы Аляксандра Неўскага. Але каго хвалююць дзіцячыя магілы па-за мінулага стагоддзя. 

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя