Нямпоняшчых могуць арыштаваць



Супрацоўнікі праваахоўных органаў просяць суд арыштаваць актывіста Уладзіміра Няпомняшчых, вядомага сваёй майкай з надпісам “За Беларусь без Лукашэнкі”.

Аддзел унутраных справаў Чыгуначнага раёну Гомеля звярнуўся да старшыні суда Чыгуначнага раёну з хадатайствам. Міліцыя просіць пакараць палітыка арыштам падчас судовага пасяджэння, якое адбудзецца 27 верасня. Уладзіміра Няпомняшчых абвінавачваюць у парушэнні артыкула 23.4 “Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню службовай асобы”. А таксама артыкула 17.1 “Дробнае хуліганства”. У сукупнасці Уладзіміру Няпомняшчых пагражае штраф ад 22-х базавых велічыняў да адміністрацыйнага арышту. Палітыка затрымалі 12 верасня, калі той збіраўся ехаць на мірную акцыю пратэсту ў Менск.

Юлія Сівец, Беларускае Радыё Рацыя.