Нязгодныя з Дэкрэтам №3 могуць звярнуцца ў Канстытуцыйны суд



Незалежны прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці распачаў кампанію зваротаў у Канстытуцыйны суд наконт незаконнасці Дэкрэта №3. Актывістка прафсаюза РЭП Яўгенія Стрыжак знайшла ў заканадаўстве артыкулы, якія дазваляюць грамадзянам у індывідуальным парадку звярнуцца ў Канстытуцыйны суд.

– Ёсць закон аб канстытуцыйнай судавытворчасці, артыкулы 158 і 160 якога дазваляюць звяртацца з індывідуальным зваротам грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, калі гэта тычыцца ліквідацыі прававой няпэўнасці. То бок, калі грамадзянін Рэспублікі Беларусь лічыць, што нейкі нарматыўна-прававы акт супярэчыць іншаму нарматыўна-прававому акту, то ён можа напісаць індывідуальны зварот у Канстытуцыйны суд.

За некалькі гадзін з моманту з’яўлення анлайн-петыцыі пад назвай „Дэкрэт №3 супярэчыць Канстытуцыі” каля 600 беларусаў пакінулі свае подпісы на платформе zvarot.by.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота kc.gov.by