Пачаўся новы навучальны год у грамадскай школе СПБ



Новы навучальны год распачаўся ў грамадскай школе, што дзейнічае пры непрызнаваным уладамі Саюзе палякаў на Беларусі. За парты сядуць больш 400-х вучняў, якія выказалі жаданне вывучаць польскую мову, літаратуру і культуру. У параўнанні з мінулым годам колькасць вучняў у школе ўзрасла больш чым на 100 чалавек, што на думку дырэктара навучальнай установы Хэлены Дубоўскай, не ў апошнюю чаргу сведчыць аб істотным павялічэнні зацікаўленасці моладзі навучаннем ў польскіх універсітэтах:

–  У гэтым годе больш за палову вучняў нашай школы трапілі на вучобу. Рознымі шляхамі. Па-першае, праз экзамены, якія былі арганізаваны праз Бюро прызнання адукацыі і міжнароднага абмену. Іншыя мажлівасці мае моладзь з картай паляка. Можна паехаць у любое вну навучацца бесплатна, на тых жа ўмовах, як і грамадзяне Польшчы. І яшчэ атрымліваць сацыяльную стыпендыю на навучанне.

Наведваць грамадскую школу, што дзейнічае пры Саюзе палякаў у Гародні, будуць не толькі дзеці, але і дарослыя. Больша за 150 чалавек запісалася на курсы польскай мовы. Перадусім гэта асобы, якія маюць намер атрымаць карту паляка.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня