Пачаўся збор сродкаў на экранізацыю апавядання Быкава



На платформе talaka.by ідзе збор сродкаў на экранізацыю апавядання Васіля Быкава «Народныя мсціўцы».

Аўтар праекта і рэжысёр — Аляксандр Меліхавец. Фільм павінен быць зняты на беларускай мове і з беларускімі акторамі.

https://www.youtube.com/watch?v=uvpPIghc3Pk

«Ідэя зрабіць экранізацыю менавіта гэтага твора ўзнікла ў 2009 годзе і з тае пары ў сувязі з пэўнымі перашкодамі прайшла праз некалькі вытворчых этапаў, у выніку якіх быў зроблены трэйлер да нязнятага пакуль фільма і пакладзены на паліцу шэраг працоўных матэрыялаў. У гэтым годзе я планую давесці праект да завяршэння (перазняць цалкам з іншымі акторамі) і кінапаказу», — адзначае кіраўнік праекта.

На здымкі фільма трэба сабраць 12 тысяч рублёў (прыблізна 6 тысяч даляраў). На дадзены момант ужо сабрана 1.920 тысяч — каля 16% патрэбнай сумы.

Беларускае Радыё Рацыя