Пад Гародняй адбываецца злёт праваслаўнай моладзі



Злёт праваслаўнай моладзі гарадзенскай епархіі праходзіць ля шлюза „Дамброўка” Аўгустоўскага канала.

Пад дэвізам „Заўсёды радуйцеся!” падключыліся да ўдзелу больш як сто дзяўчат і хлопцаў з розных прыходаў, што належаць епархіі.

– Гэтае мерапрыемства мяне прыцягнула тым, што тут вялікая колькасць моладзі, усе такія розныя, але нас абагульняе адно – мы ўсе хрысціяне, праваслаўныя. Вельмі шмат чаго цікавага. Напрыклад, майстар-клас па этна-танцам і розныя сустрэчы, таксама розныя гутаркі са святарамі. Вельмі шмат сяброў і аднадумцаў тут знайшла, вельмі спадабалася.

14-га жніўня гэты штогадовы злёт завершыць сваю працу. У апошнюю ноч мае прайсці ўрачыстая боская літургія, якую так чакае моладзь. Злёт праходзіць з блаславення архіепіскапа Гарадзенскага і Ваўкавыскага Арцемія.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя