Пад Пружанамі загінула пасажырка аўтамабіля, які наехаў на выдру



У Пружанскім раёне выдра справакавала ДТЗ, у якім цяжка траўмаваны вадзіцель аўтамабіля, а яго жонка загінула.

7C_G9F6nhdU

Аварыя адбылася 30 чэрвеня прыблізна ў 22.20 на 3-м км аўтадарогі Р-101 Пружаны — Бяроза. Як паведамілі БелаПАН у аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, 39-гадовы жыхар Пружанаў на аўтамабілі „Фольксваген-Шаран” перад закругленнем дарогі налева ўчыніў наезд на выдру, з’ехаў у правы па ходзе руху кювет і стукнуўся ў прыдарожнае дрэва.

0c2f131051d2402bde37099c8d9e9ecb

Работнікі МНС дэблакавалі з аўтамабіля вадзіцеля і яго жонку. 37-гадовая жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы ДТЗ. Яе муж шпіталізаваны ў Пружанскую цэнтральную раённую бальніцу з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам асновы чэрапа.

30d180c3de40346a2ab35ccddbed452c

Выдра загінула.

BK6M86wmLnY

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

belapan.by

Фота gaibrest.by