Падарункі выпускнікамі ад Беларускага дзіцячага фонду



Амаль 130 мільёнаў беларускіх рублёў і 110 скамплектаваных дарожных торбаў – такі вынік акцыі „Юнацтва збіраецца ў дарогу” на Берасцейшчыне. Выпускнікі дзіцячых інтэрнатаў атрымалі падарункі, якія былі закупленыя на ахвяраванні грамадзян. Кіраўнік берасцейскага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Зоя Троцкая лічыць, што пераход у дарослае жыццё – гэта заўсёды адказны перыяд:

– Выпускнікі заканчваюць школу, уваходзяць у сваё жыццё, у новае жыццё, невядомае. І для Дзіцячага фонду гэты час таксама складаецца з вялікіх клопатаў, вялікага напружання і вялікай радасці. Таму што Дзіцячы фонд напярэдадні выпускніх экзаменаў, напярэдадні выпускных вечарын заўжды падрыхтоўвае выпускнікам дзецям-сіротам школ-інтэрнатаў і дзіцячых дамоў падарункі.

У якасці падарункаў выпускнікі атрымалі дарожныя торбы, ручнікі, пасцельную бялізну, сталовыя прыналежнасці, посуд, абутак і вопратку.

Беларускае Радыё Рацыя