Падазраваны ў сувязях з „ІД” затрыманы ў Берасці



У Берасці затрыманы грамадзянін Расеі, абвешчаны на радзіме ў вышук па падазрэнні ва ўдзеле ў баях на баку так званай Ісламскай дзяржавы. Пра гэта на тэлеканале АНТ паведаміў начальнік прэс-службы КДБ Зміцер Пабяржын.

28-гадовы ўраджэнец Чачні пакінуў радзіму яшчэ ў 2003 годзе. Як падазраюць праваахоўнікі, ён прайшоў спецыялізаваную падрыхтоўку ў адным з лагераў Ісламскай дзяржавы і быў актыўным удзельнікам гэтай тэрарыстычнай арганізацыі.

Яго выявілі і затрымалі ў Берасці. На відэазапісы байцы атрада міліцыі асаблівага прызначэння выводзяць яго з кватэры.

https://www.youtube.com/watch?v=5qx8nxBCSmk

У тэлефоне затрыманага выяўленыя відэазапісы адпаведнага зместу. Цяпер вывучаецца таксама яго электронная пошта на прадмет утрымання экстрэмізму.

Затрыманы будзе перададзены расейскім праваахоўнікам.