Падтрыманне запаведнасці Белавежскай пушчы



Падтрыманне запаведнасці Белавежскай пушчы – шэраг мерапрыемстваў у межах праекту ладзяць на Берасцейшчыне сябры абласнога аддзялення „Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Праграма рэалізуецца сумесна з Франкфурцкім заалагічным таварыствам і Нацыянальным паркам Белавежская пушча. „Вывучаюць рукакрылых і драпежнікаў з дапамогай спадрожнікавых перадатчыкаў,” – кажа  прадстаўнік аб’яднання Андрэй Абрамчук.

– Гэта таксама вывучэнне біялагічнай разнастайнасці, у прыватнасці вывучэнне відавога складу безпазваночных. У межах гэтай працы былі знойдзены новыя віды стракоз на тэрыторыі нацыянальнага парка. Гэта і вывучэння кальцавання вялікага падорліка, і цэлы шэраг іншых мерапрыемстваў. Многія з іх праводзяцца ў тым ліку з удзелам валанцёраў, таму любы ахвочы знойдзе інфармацыю або на старонцы нацыяльнага парка, або на сайце нашай грамадскай арганізацыі. Там можна падрабязна прачытаць, як і на якіх умовах можна ўдзельнічаць у тых ці іншых відах прац.

Белавежская пушча – гэта цэласны прыродны комплекс, які знаходзіцца як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і на тэрыторыі Рэспублікі Польшча.”У перспектыве пушча можа выступаць у якасці адзінага экалагічнага аб’екту кіравання міжнароднага ўзроўню,” – падагульніў Андрэй Абрамчук.

Беларускае Радыё Рацыя