Падтрымаць Андрэя Шарэнду заклікаюць у Берасці



Прыйсці і падтрымаць у зале суда Андрэя Шарэнду заўтра, 6 сакавіка а 12-ай гадзіне, заклікала на прыступках берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэту яго жонка Паліна Шарэнда-Панасюк. Актывіст быў затрыманы за нібыта парушэнне грамадскага парадку. Дакладныя абставіны яго патраплення ў РАУС, як і абвінавачванні ў адносінах да грамадскага дзеяча невядомыя. Паліна Шарэнда-Панасюк адзначыла, што акцыя – гэта магчымасць данесці да людзей інфармацыю пра неабходнасць салідарных дзеянняў:

– Ён знаходзіцца ў следчым ізалятары. Ніякай інфармацыі няма. Зараз там знаходзіцца.

Паводле актывісткі, трэба і надалей адстойваць рознымі шляхамі і метадамі свае правы, у тым ліку на мірныя сходы, а таксма не кідаць у бядзе тых, хто пачынаў пратэстную хвалю ў горадзе.

Беларускае Радыё Рацыя