Пайшоў з жыцця Фелікс Налівайка



У Гародні пайшоў з жыцця Фелікс Налівайка – выдатны гісторык і выкладчык сусветнай гісторыі Універсітэта імя Янкі Купалы.

IMG_5467

IMG_5468

На яго лекцыях выхоўвалася не адно пакаленне сапраўдных патрыётаў Беларусі ў 80-90-х гадах мінулага стагоддзя. Узгадвае гісторык Іна Соркіна:

– З вялікай удзячнасцю ўспамінаю яго вельмі прафесійныя заняткі. Лекцыі, нягледзячы на тое, што ён меў праблемы са зрокам, былі настолькі цікавыя і змястоўныя, што ў асяроддзі маіх аднакурснікаў узнікла ідэя, што нам неабходна зрабіць вельмі падрабязны канспект яго лекцый і знайсці магчымасць выдаць іх асобнай кнігай. Вельмі ўражваў яго інтэлект. Хацелася б сказаць пра яго не толькі як пра прафесіянала, але і як цудоўнага чалавека, высока культурнага. Ён быў інтэлігентам у поўным сэнсе гэтага слова.

Ва ўніверсітэце Фелікс Налівайка не працаваў апошнія восем гадоў. Яму было 78. “Яго выкладчыцкі талент на гістарычным факультэце быў унікальным”, – згадваюць  ягоныя былыя студэнты і аспіранты.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя