Паклёпнікаў адмаўляюцца прыцягнуць да адказнасці



Упраўленне ўнутраных справаў Кастрычніцкага раёна Гародні не знайшло складу крымінальнага злачынства ў паклёпе на сябру Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Мялешку.

7mialeskaНекалькі месяцаў таму адна з інтэрнэт старонак, якая зарэгістравана ў Расейскай федэрацыі, напісала некалькі опусаў, якія ачарнілі не толькі журналіста, але і ягоную сям’ю. Адказу Андрэй чакаў ад міліцыі, якая абяцала ва ўсім разабрацца:

– Я не магу дакладна сказаць, што гэта нейкія сілы ці нейкія людзі, якія на мяне маюць зуб. Я адзін з тых людзей, пра якіх напісана на гэтым сайце. Я адзіны ў Гародні, хто падаў скаргу ў міліцыю. Зараз трэба звяртацца ў пракуратуру і змагацца за тое, каб нешта зрабілі з гэтым сайтам: ці закрылі яго, ці напісалі абвяржэнне наконт мяне, ці знялі гэты артыкул з сайта.

Асобы, якія рэдагавалі гэтую старонку, пражываюць у Гародні, міліцыя іх ведае, але паўплываць на іх, як бачна, не можа.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара